Челн

Човен

Припятские челны. Фото с сайта ocntgomel.by

Мастерство лоевских плотников передавалось из поколения в поколение. Местные мастера строили из дерева легкие и прочные лодки.

Без сомнения, потомственных лоевских рыбаков можно назвать отличными мастерами по изготовлению весельных лодок – от малых до больших, – предназначенных в основном для ловли рыбы.

Рыбак на Днепре, фото из журнала «Столица и усадьба», № 70 за 1916 г. с сайта radzima.net

Самый древний известный тип рыбацкой лодки – выдолбленный из ствола дуба, осины или липы челн (човен). Для челна выбиралось дерево с широким стволом и крепкой древесиной, без больших сучков и дефектов на поверхности. Обязательное условие – это должно быть дерево, в которое не попадала молния. Такие челны известны со времен неолита.

Самыми древними плавсредствами у восточных славян являлись лодка, ладья, челнок и струг. По данным византийского императора, выдающегося ученого и писателя Константина Багрянородного, славяне еще в XII в. ходили в Византию на лодках-однодревках. На ладьях в IX–Х вв. плавали по Днепру «из варяг в греки». В сборнике правовых норм «Русская правда» (1054 г.) упоминается струг и челнок. В XIV в., согласно свидетельству летописи, возник обобщающий термин «судно».

Челн (из книги «Промыслы і рамёствы Беларусі», Бондарчик В.К., Титов В.С., Минько Л.С. и др. Минск, 1984)

Форма лодок и их размеры существенно различались в зависимости от условий использования, исходного материала и местной традиции.

Дубы – большие лодки, выдолбленные из нижней части ствола дуба.

Камельнікі – лодки разных размеров (в основном небольшие), выдолбленные из нижней части ствола различных пород деревьев.

Шугалеі – выдолбленные лодки, частично обшитые досками.

Легкие и подвижные лодки, выдолбленные из осины, липы, ивы, имели соответствующие названия: асінаўка, асоўка, ліпаўка, вярбоўка, чайка. Также небольшие лодки, рассчитанные на одного-двух человек, имели следующие названия: чаўнок, поавіца, душагубка, камяга.

Дуб большая дубовая лодка для перевозки грузов и людей, регулирования сплава леса (плотов), использовалась в качестве платформы для парома (из книги «Промыслы і рамёствы Беларусі». Бондарчик В.К., Титов В.С., Минько Л.С. и др. Минск, 1984)

Чтобы уменьшить шаткость челна, к бортам некоторых из них прибивали крылья – деревянные брусья, прибитые на уровне воды. Назывались такие челны камягамі.

Камяга (из книги «Промыслы і рамёствы Беларусі». Бондарчик В.К., Титов В.С., Минько Л.С. и др. Минск, 1984)

Такие лодки передвигались при помощи одного короткого весла с обязательной поперечиной на ручке – мыліцай.

Днепровские мастера изготавливали лодки с острым носом и кормой, поверх них устраивали круглую крышу – какору, покрытую корой, прикрепленной к бортам с помощью гнутых деревянных дуг. Такие лодки были удобны для рыбалки, перевозки грузов и людей.

На Днепре и Припяти существовали челны-дубы длиной до 10 метров и более, рассчитанные на 300–500 пудов груза (1638,05–8190,25 кг). На них перевозили различные предметы быта, а также использовались в качестве парома.

Переходным вариантом от выдолбленных лодок к дощатым была шугалея (абшыванка, абіянік), основой которой была челн, обшитый по бортам в верхней части досками, что увеличивало высоту и вместимость судна (лодки в более ранний период обшивали не досками, а виноградной лозой).

Типичная полесская шугалея способна перевозить 100–300 пудов (1638,05–4914,15 кг) груза, иногда до 400–500 пудов (6552,2–8190,25 кг).

На Припяти шугалея имела в средней части стрэшку – тростниковую рогожку, натянутую на дуги. Такие шугалеи, или паклаты, использовались для выездов в ближайшие местечки. Они возили хлеб, мед, воск, ремесленые изделия и другие товары для продажи на местных ярмарках.

Полесье. Возвращение косцов на лодке-челне. Фото с сайта livejournal.com

Речные суда шуглейного типа встречались также в бассейнах Днепра, Немана и Двины, однако здесь они были меньших размеров и изготавливались большей частью из податливых пород деревьев: осины, липы, сосны.

Челн как вид речного судна существовал до конца XIX – начала XX вв., когда его заменили дощатые лодки.

Дед Ивана Осипова на самодельном челне из вербы после ловли блёхам, в челне все атрибуты рыбалки. 1960-е гг. Челн изготовлен методом разгибания (из архива И. Осипова)

В восточной части Гомельщины при изготовлении чаўноў древесину распаривали кипятком и согнутыми ореховыми палками разгибали борта. Хотя форма челнов существенных локальных различий во всем регионе не имела, но и она несколько варьировалась: нос и корма могли быть закругленные или заостренные, реже – корма отвесная и заостренный нос. В зависимости от назначения судна, величины реки или канала колебались и размеры челнов – от 2,5 до 10 м в длину и 1–2 м в ширину.

Выбирали челн топором (отеребление дерева от коры и волокон), стругом (строгание), копылом (болванье), рубанком (выравнивание сторон).

Инструменты для изготовления челнов. Фото с сайта ocntgomel.by

В 2022 г. традиция изготовления Припятских челнов (д. Переров Житковичского района) внесена в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь. Хранителем ценности является Национальный парк «Припятский». Элементу «Традиции изготовления припятских челнов» присвоен статус историко-культурной ценности категории «А».

Мастер по изготовлению челнов, носитель традиции изготовления лодок из стволов деревьев. Фото с сайта ocntgomel.by

О том, как из обычного бревна в умелых руках на свет появляется уникальное плавсредство, рассказал Вячеслав Минков в статье, опубликованной на страницах газеты «Гомельская праўда» (№№ 203–204). Секретами этого ремесла с ним поделился Николай Станиславович Малиновский, мастер из д. Грушевка Наровлянского района Гомельской области. 

«Човен гэта лодка, высечаная з цэльнага куска дрэва. Прычым высечаная так, што па сваіх хадавых якасцях можа даць фору як звычайнай, збітай з дошак, так і металічнай маторнай. Я ўжо не кажу пра гумавую. Добры човен, як кажуць бывалыя людзі, у кіраванні настолькі паслухмяны, што быццам з’яўляецца працягам цела чалавека. Ён адчувае самы нязначны рух гаспадара і рэагуе, як кажуць, на кожны яго чых. Ці трэба гаварыць, якую гэта дае перавагу на вадзе рыбаку, напрыклад, пры лоўлі на блясну. А на паплавах, у шматлікіх невялічкіх, але такіх рыбных затоках і рачных старыках, якія, як правіла, добра зараслі травой і кустоўем, човен не плыве, а ўвогуле «шамаціць». Менавіта гэтае слова, як ніякае іншае, падыходзіць для характарыстыкі лёгкасці яго ходу. Нараўлянскі майстар прызнаўся, што некалі так захапіўся лоўляй шчупакоў на «дарожку» (для тых, хто не ведае, гэта калі кавалак лескі з блясной павольна цягнуць за лодкай), што дайшоў на сваім чоўне ад Карпаўкі да Мазыра. Гэта па Прыпяці супраць цячэння дзесьці кіламетраў пад 50 будзе, і, заўважым, на адным вясле. «Такая добрая рыбалка была, з асалодай успамінаў пра той выпадак Маліноўскі. Толькі кінуў блясну: цоп-цоп, ёсць шчупак. Потым яшчэ і яшчэ адзін. І не заўважыў, як Мазыр паказаўся».

Але човен чоўну не роўны. Знакаміты вядомага дзеда Талаша выраблены з дубу і мае сур’ёзную вагу, пад 100 кілаграмаў. Чаўны Маліноўскага значна лягчэй, бо асновай іх з’яўляецца не важкі дуб, а значна больш лёгкая асіна ці вярба. Таму іх можна без напружання перацягваць па расе з месца на месца і плыць там, дзе праблематычна на звычайнай лодцы.

Ёсць і іншы, лічу, самы важкі нюанс. Чаўны з рук кожнага майстра выходзяць розныя па характарыстыках. У іншых, асабліва калі чалавек мае смутнае ўяўленне, як трымаць у руках вясло (а яно ў чоўна абавязкова адно), можна на першых жа грабках хуценька боўтнуцца ў ваду і апынуцца ўжо пад лодкай. На Нараўляншчыне такія чаўны называюць «круткімі»: злёгку хістануўся целам убок, парушыў цэнтр вагі і ў вадзе. Нездарма ж гэты плаўсродак ахрысцілі «душагубкай». Але ёсць і іншыя, за якімі за іх устойлівасць на Нараўляншчыне зачапілася слова «ўпорыстыя». У гэтых чаўнах яшчэ ў недалёкім мінулым палешукі перавозілі, асабліва ў час вялікай вады, не толькі людзей, але і копы сена, свойскую жывёлу, напрыклад, кароў. Падобны човен, прызнаўся Мікалай Станіслававіч, быў калісьці ў яго дзеда.

У мяне чаўны як раз «упорыстыя», смела можаце ў іх садзіцца, нават калі ні разу не садзіліся раней, па ходу размовы тут жа зрабіў акцэнт Маліноўскі і дадаў ужо з усмешкай. – Хаця, канечне, калі перад паездкай «прыняць» добра за каўнер, дык кульнецеся хутка. Так было неаднойчы: прыязджалі да мяне хлопцы за гатовым чоўнам і на радасцях перад тым, як апрабаваць яго, пачыналі «абмываць». Чым гэты «абмыў» заканчваўся, вядома незапланаваным купаннем.

Як бы там ні было, ужо сур’ёзна зазначыў майстар з Грушаўкі, а каб умела кіраваць чоўнам, патрэбен пэўны навык.

Колькі, вы думаеце, трэба часу, каб зрабіць човен? Я таксама, як і большасць гарадскіх, каму потым давялося спытаць пра гэта, думаў, што размова ідзе аб некалькіх днях, мабыць і тыдні. І не меней. Але каб за суткі, такога, нават, творчая фантазія журналіста не падказвала. Але гэта менавіта так. На ўсё пра ўсё Маліноўскі затрачваў не больш за 24 гадзіны. Можна было і раней, прызнаўся Мікалай Станіслававіч, ды тэхналогія патрабуе, каб човен абавязкова ноч пабыў на распорках.

А пачынаецца ўсё з выбару дрэва. Майстар прыглядваў маладыя асінкі ў бліжэйшым да Грушаўкі лесе ці вербы ў пойме ракі Славечна (у мясцовых жыхароў яна гучыць як Славешня). Было, сам садзіў вербы ў вільготных месцах, і гадоў за пяць яны набіралі неабходны аб’ём драўніны. Спілаваны ствол дрэва Маліноўскі як мага бліжэй падцягваў да дарогі, чапляў да свайго «Дняпра» і паціху матацыклам траляваў да сядзібы.

Непасрэдна ў працэсе вытворчасці чаўна Мікалай Станіслававіч выкарыстоўваў літаральна тры інструменты: дзве асобай формы стамескі з доўгімі ручкамі (іх называюць тут «капылы»), якімі ў дрэве выдзёўбваюцца ўнутраныя абрысы будучага чоўна, і металічны фуганак (апрацоўвае вонкавую паверхню чоўна, робіць яе максімальна гладкай). Праўда, яшчэ патрэбна дрэль: для таго, каб паставіць унутры загатоўкі так званыя «старажы». Яны выконваюць ролю засцерагальнікаў і не даюць зняць стамескай занадта вялікі слой драўніны, каб не паменьшыць таўшчыню будучага чоўна і не зрабіць у ім элементарную дзірку. У якасці напаўняльніка «старажоў» выкарыстоўваецца звычайная сасновая кара. Таму што яна добра кантрастуе са светлым колерам драўніны асіны ці вярбы.

Нейкіх дакладных арыфметычных рамак размеркавання па паверхні чоўна «старажоў» няма. Майстар тут давярае выключна свайму зоркаму воку, цвёрдай руцэ і вопыту. І няпісаным, апрабаваным стагоддзямі правілам, заснаваным на веданні структуры дрэва. Напрыклад, фуганкам трэба працаваць выключна ад носа да кармы. І дарэчы, сам човен выдзёўбваецца па напрамку ад верхавіны да камля. Інакш ён будзе зусім іншым па сваіх хуткасных паказчыках.

Не было ў Мікалая Станіслававіча і асобых лякал памераў будучага чоўна. За выключэннем некалькіх агульных асабістых заўваг.

Кароткі човен рабіць пагана, падзяліўся з намі майстар, ён «круткі», пераварочваецца лёгка. Занадта доўгія, больш за 4,5 метра, таксама не рабіў. Прытрымліваюся даўжыні ў 3,5–4,5 метра, шырыні чым больш, тым лепш. Такі човен лёгка возьме на борт трох дарослых мужчын. Самы ўстойлівы атрымліваецца з камля дрэва.

Калі ўжо загатоўка будучага чоўна даведзена да ладу, пачынаецца самы адказны перыяд работы яе разгортванне. Тут таксама няма нічога незвычайнага. Мікалай Станіслававіч з крушыны наразаў распоркі (чытай, дугі) рознай даўжыні і паступова, крок за крокам, «нашпігоўваў» імі загатоўку. У выніку яна пачынала нагадваць своеасаблівы шкілет нейкай невядомай істоты. А дапамагае дрэву стаць значна больш «паслухмяным» кіпень. Зноў жа, тут няма нейкіх цвёрдых рамак і заканамернасцей наконт адлегласці адной дугі ад другой, іх агульнай колькасці, таўшчыні. Усё гэта майстру падказваюць уласны вопыт, творчы почырк і, калі хочаце, інтуіцыя. А яшчэ цярплівасць. Больш папрацаваў з дугамі, шчыльней іх паставіў – човен атрымліваецца больш разгорнутым, а гэта значыць, больш устойлівым, не «круткім».

Фіналам усяго вытворчага працэсу можна лічыць прапітку чоўна, пасля зняцця распорак, сродкамі, якія будуць абараняць яго ад разбуральнага ўздзеяння вады і наогул вільгаці. У Маліноўскага для гэтых мэт падрыхтаванае адпрацаванае маторнае масла (ім човен пакрываецца ў сярэдзіне) і аліфа (для пакрыцця звонку). Вось і ўсё. Калі прапітка высахне, човен гатовы служыць верай і праўдай не паверыце колькі: пры гаспадарчым падыходзе – не адзін дзесятак гадоў. Вось вам і асіна з вярбой!

<…>Мала хто ведае сёння, што ў мінулым вытворчасць чаўноў на Палессі нічога такога экстраардынарнага не ўяўляла. Яны вырабляліся паўсюдна, і калі не ў кожнай вёсцы, то ў буйных дакладна былі свае майстры. Рамяство пераходзіла ад бацькоў да дзяцей, унукаў і такім чынам не гінула. Інакш і не магло быць, бо жыццё палешукоў так шчыльна звязана з вадой, і нярэдка вялікай вадой, што без лодкі проста не абысціся. А яшчэ ў кожнай сям’і былі свае рыбакі, а якая ж рыбалка без хуткай паслухмянай устойлівай лодкі.

І човен тут быў найпершы памочнік.

Маліноўскага, праўда, можна лічыць своеасаблівым выключэннем з правілаў.

Не было каму мяне вучыць, прызнаўся нам майстар. Бабка мая чэхаўка, а бацька паляк. У нашай сям’і было 14 чалавек, з іх 10 мужчын. Прапалі яны па лініі НКВД. Так што вучыўся сам.

Свае карэктывы ў жыццё майстра дадала і Вялікая Айчынная. Мікалай Станіслававіч вярнуўся дадому з фронту з перабітай асколкам левай рукой. Не закінуць любімую справу, якая прыносіла да ўсяго і капейку ў сям’ю, дапамаглі прыродная ўпартасць характару і выключная фізічная сіла гэтага чалавека. І ў 86 далонь у Маліноўскага цвёрдая і цяжкая, як ладны кавалак жалеза.

А вось каму можна перадаць майстэрства, умелец з Грушаўкі так і не адказаў. Не ведаў.

Я і рады навучыць, як вырабляць сапраўдныя чаўны, ды каго? – з горыччу прызнаўся майстар. Няма жадаючых.

Мікалай Станіслававіч, запыталі мы ў майстра, а попыт ёсць на чаўны, ці вам заказваюць іх хіба дзеля экзотыкі, каб пахваліцца перад знаёмымі?

Што вы! Попыт ёсць. Мае чаўны нават на Гродзеншчыне ходзяць. Устойлівыя, паслухмяныя і па ходу добрыя. А лёгкія! Калі крапчэйшы быў, дык зранку вазьму човен і волакам яго па расе да Славешні. Рыбкі падлаваю на сняданку і дадому.

Човен, зроблены незадоўга да нашага прыезду, яшчэ нават не прасох ад прапіткі як трэба і пагражаў сур’ёзна сапсаваць касцюмы ў занадта бойкіх даследчыкаў. Гледзячы, як журналісты ўважліва, сантыметр за сантыметрам, вывучаюць яго «дзіця», Мікалай Станіслававіч заўважыў:

Я звычайна раблю больш танчэйшыя сценкі, а ў гэтым спецыяльна крыху дадаў таўшчыні. Бо зрабіў яго для сябе. Човен атрымаўся больш важкі, але ён і больш крапчэйшы.

І што, цяпер, мабыць, паставіце кропку, здароўе ж не тое, гады? Гэта ж трэба такія калоды цягаць старому…

Не ведалі мы ў той час, якім знакавым было тое пытанне. А адказ на яго 86-гадовага чалавека, які пад завязку пабачыў жыццё, хлябнуў ліха, трэба прызнацца, нават паставіў у тупік. Ужо прыгатаваліся слухаць звычайную старэчую размову пра хваробы, гады і раптам пачулі:

Тут недалёка я яшчэ некалькі такіх добрых асінак прыгледзеў, выдаў Маліноўскі, вось крыху акрыяю і абавязкова паеду за імі. Добрыя чаўны павінны атрымацца.

Гэтым словам не суджана было збыцца. Як гэта не горка гаварыць, а той самы човен «для сябе» стаў апошнім у жыцці майстра з Грушаўкі. Хутка пасля нашай з ім сустрэчы Мікалая Станіслававіча Маліноўскага не стала. І сакрэты сваіх умелых творчых рук гэты чалавек так і не паспеў нікому перадаць. Выключэннем можна лічыць хіба што запіс нашай з ім сустрэчы, гэтыя радкі ды аматарскае відэа, зробленае крыху раней мясцовым краязнаўцам Васілём Чайкай».